BE RU EN

Зборная Беларусі - 83-я ў рэйтынгу ФІФА

  • 8.05.2014, 12:07

У абноўленым рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі па-ранейшаму займае 83-е месца - на яе рахунку 404 ачкі.

Лідзіруюць іспанцы (1460), на другім месцы зборная Германіі (1340), на трэцім - партугальцы (1245). На чацвёртае месца з шостага падняліся бразільцы (1210), піша «Прессбол».

Зборная Сінгапура, якую ўзначальвае Бернд Штанге, размясцілася на 147-й пазіцыі (144 ачкі).

Апошнія навіны