BE RU EN

Украінская памежчастка была атакаваная з боку РФ

  • 8.05.2014, 11:57

Узброеныя асобы напалі на памежную частку на мяжы Луганскай і Данецкай вобласці.

Пра гэта заявіў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Украіны Андрэй Парубій, перадае "Інтэрфакс".

"Сёння ноччу быў ажыццёўлены напад на памежную частку на мяжы Данецкай і Луганскай абласцей з боку РФ", - паведаміў ён на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Кіеве.

Андрэй Парубій адзначыў, што праваахоўнікі адбілі атаку, але сама сітуацыя сведчыць пра тое, што заявы прэзідэнта РФ аб адводзе войскаў ад мяжы "не маюць нічога агульнага з рэальнасцю".

Апошнія навіны