BE RU EN

Чыноўнікі Менгарвыканкама не каментуюць забарону імпартнага піва

  • 8.05.2014, 11:03

Прыбіраць імпартнае піва з прылаўкаў крамаў пачалі ў другой палове дня 7 траўня.

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Святлана Шыцікава не змагла пракаментаваць БелаПАН знікненне імпартнага піва з прылаўкаў менскіх крамаў.

"Нічога не магу пракаментаваць. Толькі датычна зон гасціннасці магу сказаць, што там будзе прадавацца толькі піва беларускай вытворчасці", - сказала Шыцікава.

Прыбіраць імпартнае піва з прылаўкаў крамаў пачалі ў другой палове дня 7 траўня. У рэалізацыі застаецца толькі піва беларускай вытворчасці і разлітае ў Беларусі. Па неафіцыйнай інфармацыі, забарона на рэалізацыю імпартнага піва будзе доўжыцца да канца чэмпіянату свету па хакеі.

Апошнія навіны