BE RU EN

Украінскія сілавікі знішчылі два аўтамабіля тэрарыстаў у Славянску

  • 8.05.2014, 10:19

Баевікі ноччу спрабавалі атакаваць блокпост сілавікоў.

Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.

"Агнём у адказ два аўтамабілі нападнікаў, з якіх вялася стральба, знішчаныя дакладным стрэлам РПГ", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

МУС таксама заявіла, што "па кожнаму, хто адкрывае агонь па пазіцыях падраздзяленняў АТА, будзе адкрыты паўторны агонь на паражэнне без папярэджанняў і ваганняў".

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны