BE RU EN

Пад Славянскам прадаўжаецца антытэрарыстычная аперацыя

  • 7.05.2014, 20:35

Украінскія сілавікі выкарыстоўваюць баявую тэхніку і верталёты.

Аб прадаўжэнні антытэрарыстычнай аперацыі паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны, піша "Лiга.нет".

"У рамках яе правядзення ўкраінскія сілавікі выкарыстоўваюць баявую тэхніку і гелікоптэры", - паведамляюць ва ўстанове.

Як паведаміў кіраўнік антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Васіль Крутаў, падчас АТА на ўсходзе Украіны ліквідаваныя некалькі дзясяткаў тэрарыстаў, інфармацыі аб ахвярах сярод насельніцтва няма. З пачатку правядзення АТА на паўднёвым усходзе Украіны паводле стану на вечар 6 траўня колькасць загінулых вайскоўцаў з украінскай групоўкі антытэрору дасягнула 14 чалавек, 66 параненыя.

Апошнія навіны