BE RU EN

Актывісты прафзвязу РЭП правялі акцыю супраць «кантрактнага рабства»

  • 7.05.2014, 18:00

Чальцы Магілёўскай гарадской арганізацыі прафзвязу РЭП арганізавалі флэш-моб «За Беларусь без кантрактаў».

Актывісты, апранутыя ў футболкі з надпісам «За Беларусь без кантрактаў», раздалі мінакам у розных раёнах горада больш за 200 інфармацыйных бюлетэняў, піша praca-by.info.

Прадстаўнік прафзвязу РЭП Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў кажа, што ў Магілёве і ў вобласці арганізацыя стала сутыкаецца з праблемай парушэння правоў працаўнікоў, нанятых на ўмовах кантракту.

- Хтосьці не можа звольніцца, знайшоўшы больш высокааплатную працу, з іншымі, асабліва з людзьмі, якія маюць сваю грамадзянскую пазіцыю, наймальнік не падаўжае кантракт, і людзі становяцца беспрацоўнымі, - тлумачыць ён.

Са слоў прафзвязнага лідара, абяцанае за перавод работніка на кантрактную форму найму падвышэнне заробку часцяком зводзіцца на нішто інфляцыяй.

- Вельмі часта ўсе гэтыя праблемы даводзіцца разглядаць у судах. Цяпер з удзелам прафзвяза ў вобласці разглядаецца некалькі такіх спраў. Але маштаб праблемы выходзіць далёка за рамкі некалькіх судовых выпадкаў. Масавая кантракты - праблема ўсёй краіны, якую можна развязаць толькі ўсім разам. Мы праводзім флэш-моб, раздаем інфармацыйныя матэрыялы, каб як мага больш людзей усвядомілі ступень цяжкасці праблемы нестандартнай занятасці, - рэзюмаваў Аляксей Яўгенаў.

Апошнія навіны