BE RU EN

Фотафакт: Славянск да акупацыі

  • 7.05.2014, 17:43

Украінскія сцягі і радасныя твары гараджан былі звычайнай з'явай для горада, які ўжо месяц тэрарызуюць баевікі.

Фатаграфіі са святочнага мерапрыемства, якое прайшло ў верасні мінулага года, публікуе ў сваім акаўнце ў «Твітэры» карыстальнік @Sloviansk.

Нагадаем, 5 траўня ў ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам загінулі чатыры чалавекі з боку сіл МУС, каля 30 параненых. Украінскім сілавікам супрацьстаялі каля 800 баевікоў. Але праціўнік панёс сур'ёзныя страты - дакладная колькасць забітых баевікоў удакладняецца. 4 траўня ўкраінскія сілавікі знішчылі 17 тэрарыстаў.

Па дадзеных МУС, учора ў Славянску былі знішчаныя яшчэ каля 30 узброеных тэрарыстаў. Агульная колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і МУС за ўсе дні аперацыі складае 12 чалавек.

Баевікі распачалі некалькі спроб вырвацца з акружэння.

Апошнія навіны