BE RU EN

Верхавод сепаратыстаў прызнаўся ў супрацоўніцтве з ФСБ

  • 7.05.2014, 17:00

Затрыманы пад Марыупалем баявік прызнаўся ў супрацоўніцтве з расейскімі спецслужбамі.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Ляшко. Палітык сам дапытаў затрыманага баевіка.

«Дапытаў аднаго з лідараў сепаратыстаў, міністра абароны т.зв. Данецкай рэспублікі Ігара Хакмізянава. Гэты падонак прызнаўся ў тым, што супрацоўнічаў з ФСБ, атрымліваў ад іх грошы, удзельнічаў у атручванні ўкраінскіх вайскоўцаў, атрымліваў інструкцыі ад супрацоўніка ГВУ, палкоўніка Ігара «Стралка» Гіркіна, расстрэльваў украінцаў», - напісаў Ляшко.

Верхавод баевікоў быў затрыманы сёння раніцай пад Марыупалем пасля нападу на аўтобус з украінскімі міліцыянтамі.

Апошнія навіны