BE RU EN

Адкрыццё станцыі метро «Малінаўка» адкладаецца на некалькі тыдняў

  • 7.05.2014, 16:58

Адкрыць станцыю метро «Малінаўка» ў тэрмін не ўдалося.

Пра гэта паведаміў 7 траўня журналістам у Менску старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Дадзенае рашэнне ён патлумачыў тым, што ўзніклі пытанні з пранікненнем падземных вод у тунэль метрапалітэна.

Па словах кіраўніка Менгарвыканкама, на дадзены момант спецыялістамі праводзіцца інжынерная праца па ліквідацыі дадзенай праблемы.

У астатнім, сказаў Ладуцька, метрапалітэн цалкам гатовы да адкрыцця новай станцыі.

Раней адкрыццё «Малінаўкі» планавалася на 8 траўня.

Апошнія навіны