BE RU EN

Пуцін папрасіў сепаратыстаў перанесці «рэферэндум» ва Украіне

  • 7.05.2014, 16:46

Расея просіць захопнікаў гарадоў на ўсходзе Украіны перанесці рэферэндум з 11 траўня на больш позні тэрмін.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, гэта трэба для таго, каб стварыць патрэбныя ўмовы для яго правядзення, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Прэзідэнт Расеі заявіў, што сітуацыя ва Украіне развіваецца паводле самага неспрыяльнага сцэнару.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што арганізаваныя ўладамі Украіны датэрміновыя прэзідэнцкія выбары з'яўляюцца рухам у правільным кірунку.

«Але гэтыя выбары нічога не развяжуць, калі ўсе грамадзяне Украіны не будуць разумець, як будуць гарантаваныя іх правы», - падкрэсліў ён.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на Украіне павінны адбыцца 25 траўня. Раней Захад неаднаразова абвінавачваў Расею ў спробе перашкаджаць правядзенню гэтых выбараў. Згодна з законам Украіны, парога прыходу на выбары няма і іх вынікі будуць прызнаныя пры ўсякай колькасці ўдзельнікаў.

Апошнія навіны