BE RU EN

ЗВР за красавік скараціліся на $238 мільёна

  • 7.05.2014, 16:39

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік скараціліся на $238,1 млн і склалі на 1 траўня $5 млрд 477 млн.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.

«Па выніках красавіка 2014 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 238,1 млн. даляраў ЗША і, па папярэдніх дадзеных, на 1 траўня 2014 г. склалі 5 477,0 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 210,2 млн. даляраў ЗША і на 1 траўня 2014 года склаў 6 091,2 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у красавіку 2014 г. аказала ўплыў пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на ўнутраным рынку краіны», - гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Апошнія навіны