BE RU EN

У Менску забароняць імпартнае піва

  • 7.05.2014, 16:32

Падчас ЧС па хакеі імпартнае піва будзе пад забаронай.

Пра тое, што рэалізацыя імпартнага піва ў Менску забароненая, паведамілі адразу некалькі крыніц.

Як стала вядома, забарона распаўсюджваецца на ўсю Менскую вобласць.

Адпаведны дакумент публікуе «Радыё Свабода».

«Згодна з даручэннем Менскага абласнога выканаўчага камітэта ад 07.05.2014 года, з 8 па 25 траўня ўводзіцца забарона на рэалізацыю піва імпартнай вытворчасці. Дазволеная рэалізацыя піва, якое разліта ў Рэспубліцы Беларусь. Забяспечце адпаведны запас гэтай прадукцыі айчыннай вытворчасці ў падведамным аб'екце», - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, сёння ў Менску гарэў беларускі завод «Аліварыя».

Апошнія навіны