BE RU EN

Баевікі захопліваюць гарады паміж Славянскам і мяжой РФ

  • 7.05.2014, 16:05

Занятыя адміністрацыйныя будынкі ў гарадах Сватава і Старабельск на поўначы Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Восточный вариант».

Трое тэрарыстаў з аўтаматамі, заручыўшыся падтрымкай мясцовых сепаратыстаў, узнялі над будынкам РГА ў Старабельску сцяг самаабвешчанай «Луганскай рэспублікі». У Сватаўскую райдзяржадміністрацыю таксама ўварвалася група баевікоў. Яны выпіхнулі супрацоўнікаў на вуліцу і паднялі свой сцяг.

Нагадаем, раней народны дэпутат Украіны Аляксандр Брыгінец заявіў, што ўзброеныя сілы Расеі могуць быць уведзеныя ва Украіну 21-22 траўня пасля правядзення псеўдарэферэндуму аб незалежнасці Луганскай вобласці.

Апошнія навіны