BE RU EN

Урад Украіны праводзіць пасяджэнне ў Харкаве

  • 7.05.2014, 12:58

Выязное пасяджэнне Кабінета міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка адбудзецца ў Харкаве.

Пра гэта паведамляе «Лига.нет».

Пасяджэнне пачнецца ў 15:00 у памяшканні Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі. Па дадзеных мясцовых СМІ, дэлегацыя з Кіева ўжо прыбыла ў Харкаў. У складзе дэлегацыі таксама міністр замежных спраў Андрэй Дзешчыца і міністр абароны Міхаіл Коваль.

Раней паведамлялася, што ў сувязі з чаканымі правакацыямі неназваных палітычных сіл у Харкаве святочная праграма 9 траўня будзе значна скарочаная.

Апошнія навіны