BE RU EN

СБУ хоча затрымаць былога міністра за фінансаванне тэрарыстаў

  • 7.05.2014, 12:27

У Службы бяспекі Украіны ёсць санкцыі на затрыманне Аляксандра Кліменкі за фінансаванне тэрарызму.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка, паведамляе РБК-Украіна.

«У нас ёсць санкцыі на яго затрыманне, у сувязі з незаконным прысваеннем ПДВ у мільярдных памерах і за тыя канвертацыйныя цэнтры, якія цяпер выкарыстоўваюцца для фінансавання сепаратысцкіх акцый. Гэта асоба падазраецца ў фінансаванні тэрарызму ва Украіне, - адзначыў Валянцін Налівайчанка.

3 траўня СБУ заявіла, што да масавых беспарадкаў у Адэсе датычныя былы першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў і былы кіраўнік Міністэрства даходаў і збораў Аляксандр Кліменка.

Апошнія навіны