BE RU EN

50 баевікоў у масках разграмілі рэдакцыю газеты «Горняк»

  • 7.05.2014, 10:16

На Данетчыне разграмілі рэдакцыю газеты "Горняк".

Як паведамілі відавочцы падзеі, вялікая група (каля 50 чалавек) невядомых у масках у 11 гадзін вечара 6 траўня, узброіўшыся палкамі і бітамі прыйшлі да офіса мясцовай муніцыпальнай газеты "Горняк", піша сайт ПроГород.

Без папярэджання і доўгіх дыскусій невядомыя павыбівалі вокны і дзверы, уварваліся ўнутр памяшкання і пачалі разбураць усё, што траплялася ім пад рукі.

Ці знаходзіўся хто-небудзь ўнутры, пакуль невядома.

Са слоў відавочцаў зараз на месца здарэння прыбыў нарад міліцыі, а таксама хуткая дапамога і ратавальнікі. Тыя, хто нападаў на рэдакцыю, у сваю чаргу, накіраваліся ў цэнтр горада, у бок выканкама.

Нагадаем раней, некалькі невядомых у масках, выламаўшы ахоўныя ралеты, закідалі офіс рэдакцыі газеты "Про Город" бутэлькамі з "кактэйлямі Молатава".

Апошнія навіны