BE RU EN

Пад Асіповічамі гарэла фура, якая перавозіла піва

  • 7.05.2014, 10:14

Учора ўвечары ў МНС паступіла паведамленне пра гарэнне грузавога аўтамабіля на аўтадарозе Беразіно - Бабруйск каля вёскі Краснае.

Гарэла фура Iveco, якая перавозіла ў прычэпе піва. Адбывалася гарэнне ўнутры і звонку прычэпа. Як пазней высветлілася, агонь распаўсюдзіўся з-за няспраўнасці, піша onliner.by.

«Кіроўца знаходзіўся ля аўтамабіля, - распавялі ратавальнікі. - Iveco (1995 г.в.) перавозіў піва ў поліэтыленавай упакоўцы ў шкляных бутэльках па 0,5 літра з Санкт-Пецярбурга ў Бабруйск. У выніку пажару пашкоджаны тэнт паўпрычэпа, борт, тры колы з левага боку аўтамабіля, закураны груз. Пацярпелых няма».

Як мяркуецца, прычына пажару - няспраўнасць тармазной сістэмы (закліноўванне тармазных калодак).

Фото: МЧС
Фото: МЧС
Фото: МЧС

Апошнія навіны