BE RU EN

У цэнтры Марыупаля разбіраюць барыкады сепаратыстаў

  • 7.05.2014, 9:42

Баевікі пакінулі будынак гарсавета.

У сераду, 7 траўня, каля гарсавета Марыупаля разбіраюць барыкады, грузяць шыны на грузавыя аўтамабілі, з двух бакоў гарсавета працуюць экскаватары, перадае мясцовае выданне 0629.ua.

Каля будынка гарсавета стаяць некалькі міліцэйскіх машын. Паводле неафіцыйных дадзеных, сёння раніцаў гарсавет быў вызвалены ад захопнікаў. Стрэлаў у бліжэйшых дамах не чулі. Рух транспарту адноўлены. Абгарэлы тралейбус прыбралі. Яшчэ адзін са спушчанымі коламі стаіць насупраць Дома сувязі, гаворыцца ў паведамленні.

Раней журналіст Мікалай Рэўчанка паведамляў у эфіры Громадського ТБ, што ў Марыупалі пратэстоўцы пакінулі будынак гарсавета. Паводле яго слоў, яны "спрабавалі напасці на сілы АТА побач з Аграбазай па вуліцы Акружнай на ўездзе ў горад, ім далі адпор, а некаторых захапілі ў палон".

Апошнія навіны