BE RU EN

Трох фанатаў «Партызана» кінулі ў турмы праз ЧС

  • 6.05.2014, 19:07

Сёння раніцай былі затрыманыя трое ўдзельнікаў ультрас сталічнага «Партызана».

Днём прайшлі суды. Затрыманых арыштавалі на дзесяць дзён кожнага. Судзілі паводле артыкула 17.1. «Дробнае хуліганства», піша «Наша Нiва».

Жонка аднаго з затрыманых кажа, што адбываецца зачыстка перада Чэмпіянатам свету ў хакеі. Невядома, ці звязаныя затрыманні са зрывам турніру расейскіх нацыяналістаў. Непасрэдна ў гэтым затрыманых не абвінавачвалі.

«Думаю, што гэтай акцыяй ультрас нагадалі пра сябе як актыўных грамадзян, таму іх арыштоўваюць», - мяркуе жонка затрыманага.

Фанаты «Партызана» прытрымліваюцца антыфашысцкіх поглядаў.

Апошнія навіны