BE RU EN

Археолагі знайшлі легендарную цытадэль караля Давіда

  • 6.05.2014, 18:54

Цытадэль, што згадваецца ў Бібліі, знойдзеная ў часе раскопак у Ерусаліме.

Ізраільскі археолаг Элі Шукрон кажа, што ён здолеў знайсці легендарную цытадэль, захопленую старажытнагабрэйскім каралём Давідам пры заваёве Ерусаліма блізу трох тысяч гадоў таму, піша «Корреспондет».

Фота: AP
Фота: AP
Фота: AP

«Гэта цытадэль караля Давіда, гэта цытадэль Сіёна, тое, што кароль Давід адабраў у Евусэяў - дагабрэйскага насельніцтва Юдэі, якое заклала Ерусалім», - сказаў ён.

Паводле звестак АР, на раскопках здолелі выявіць абарончыя збудаванні, складзеныя з камянёў вагой пяць тон, а таксама рэшткі рова і тунэлю для падачы вады ў цытадэль.

Археолаг выявіў, што абарончыя муры былі збудаваныя блізу 3,8 тысяч гадоў таму - за 800 гадоў да захопу ўмацаванняў каралём Давідам. «Я ведаю кожную драбніцу Горада Давіда. Я не бачыў ніякага іншага месца, як гэтае, з гэткімі гіганцкімі фартыфікацыйнымі збудаваннямі», - дадаў Элі Шукрон.

Шукрон вядзе раскопкі Горада Давіда - найстарэйшага населенага раёна Ерусаліма на месцы старажытнага места Евусэяў з 1995 года. Заявы аб адкрыцці, зробленым Шукронам, выклікалі крытыку ў шэрагу спецыялістаў. Аднак большасць археолагаў ў Ізраілі не адмаўляюць існавання караля Давіда, але спрачаюцца аб прыналежнасці розных археалагічных аб'ектаў, знойдзеных у Ерусаліме, да эпохі легендарнага караля.

Давід панаваў блізу 1005 - 965 гг. да н.э. Прыкладна сем гадоў ён быў каралём Юдэі, а затым 33 гады - аб'яднанага каралеўства Ізраіля і Юдэі са сталіцай у Ерусаліме. Ягоны вобраз традыцыйна ўважаецца за прыклад ідэальнага кіраўніка. Згодна са старазапаветнымі прароцтвамі, з роду караля Давіда па мячы мусіў выйсці Мэсія.

Апошнія навіны