BE RU EN

АБСЕ зняпраўдзіла захоп назіральнікаў у Марыупалі

  • 6.05.2014, 18:22

Раней марыупальскія СМІ паведамілі пра напад на аўтамабіль місіі АБСЕ.

Захопу чальцоў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, якія дзейнічаюць у Марыупалі, не было.

Пра гэта агенцтву Укрінформ паведаміў кіраўнік прэс-офіса спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне Майкл Бацюркіў.

"Мы зняпраўджваем гэтую інфармацыю. Ніякага нападу не было", - заявіў прадстаўнік місіі АБСЕ.

Ён удакладніў, што не было і спробы захопу назіральнікаў АБСЕ. Раней Марыупальскае інтэрнэт-выданне 0629 са спасылкай на відавочцаў паведаміла, што ўзброеныя людзі ў масках учынілі спробу захапіць місію АБСЕ, якая ехала у пазадарожніку.

Апошнія навіны