BE RU EN

Алігарх Каламойскі гатовы купіць квіткі ўсім, хто хоча ў Расею

  • 6.05.2014, 17:41

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі абяцае аплаціць квіткі ў Расею ўсім сепаратыстам, якія жадаюць там жыць.

Пра гэта Ігар Каламойскі заявіў напярэдадні з'езду дэпутатаў усіх узроўняў паўднёва-усходу Украіны, у якім бралі ўдзел, у тым ліку, парламентары ад Партыі рэгіёнаў, піша freejournal.biz.

«Сепаратысцкія заявы вам варта рабіць толькі ў тым выпадку, калі вы свайго сына будзеце адпраўляць на экскурсію не на Мальдывы і Сейшэлы, а ў Дагестан або на вакзал у Валгаград, дзе выбухаюць аўтобусы - хай паглядзяць і падзеляцца потым з намі ўражаннямі», - заявіў ён.

Алігарх упэўнены, што падобныя экскурсіі ацвярэзят «вельмі гарачыя галовы».

«А калі працягнуць, то я папрашу вас зладзіць парачку мітынгаў за Украіну і ўкраінцаў у Маскве і вось тады, калі я вас праведаю ў бальнічцы і паслухаю вашыя чуллівыя апавяданні пра вашы грамадзянскія правы і свабоды, мы вернемся да размоў назад пра сепаратызм. Але каму з вашых актывістаў усё роўна так моцна хочацца ў Расею, я гатовы аплаціць туды квіток і справа застанецца за малым - сабраць валізкі. Паўтараю яшчэ раз усім, хто так моцна хоча ў Расею, я гатовы купіць квіткі, толькі вось сепаратызм сеяць тут, у Днепрапятроўску, не дам нікому», - падкрэсліў губернатар.

Апошнія навіны