BE RU EN

Фігурант «балотнай справы» Лебедзеў выйшаў на волю па УДВ

  • 6.05.2014, 17:23

Канстанцін Лебедзеў, асуджаны па справе аб пратэстах на маскоўскай Балотнай плошчы, вызвалены са следчага ізалятара.

Рашэнне суда аб умоўна-датэрміновым вызваленні ўступіла ў сілу ў аўторак, 6 траўня, роўна ў другую гадавіну самай гучнай пратэстнай акцыі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на адваката Валерыя Лаўрова.

«Сёння рашэнне суда аб умоўна-датэрміновым вызваленні ўступіла ў сілу. Пасля паступлення ў СІЗА адпаведных дакументаў і афармлення ўсіх папер Лебедзеў быў вызвалены», - патлумачыў адвакат.

Нагадаем, Масгарсуд у красавіку 2013 года прысудзіў апазіцыянера Канстанціна Лебедзева, абвінавачанага нібыта ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» на Балотнай плошчы, да 2,5 гадоў калоніі.

Апошнія навіны