BE RU EN

Тры прадпрыемствы выйдуць з «Беллегпрама»

  • 6.05.2014, 13:49

Тры прадпрыемствы будуць выключаныя са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №410 ад 6 траўня 2014 года, перадае БелТА.

Згодна з дакументам, са складу "Беллегпрама" выйдуць ЗАТ "Нясвіж-Лён", ТАА "Прамрэестр", СТАА "Рэйл". Як растлумачылі ў канцэрне, рашэнне аб выхадзе са складу прадпрыемства прынялі самастойна.

Пастанова №410 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Канцэрн "Беллегпрам" быў утвораны ў 1992 годзе. З'яўляецца аб'яднаннем юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, падпарадкаваным ураду Беларусі. Канцэрн прадстаўляе інтарэсы больш 100 арганізацый (з колькасцю работнікаў 60 тыс. чалавек) рознай формы ўласнасці. Больш за 80% гэтых арганізацый - прамысловыя прадпрыемствы.

Апошнія навіны