BE RU EN

Камандуючым сухапутнымі войскамі Украіны прызначаны ветэран Афганістана

  • 6.05.2014, 13:03

Аляксандр Турчынаў прызначыў камандуючым сухапутнымі войскамі Украіны Анатоля Пушнякова.

Выконваючы абавязкі прэзідэнта, старшыня Вярхоўнай рады падпісаў указ аб гэтым 6 траўня. Дакумент апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Генерал-лейтэнант Анатоль Пушнякоў нарадзіўся ў Адэскай вобласці. Скончыў Харкаўскае ваеннае танкавае вучылішча і ваенную акадэмію. Ваяваў у Афганістане. Да гэтага прызначэння ён выконваў абавязкі камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.

Раней сёння Аляксандр Турчынаў прызначыў новага кіраўніка Адэскай аблдзяржадміністрацыі, якім стаў Ігар Паліца.

Апошнія навіны