BE RU EN

Анастасія Прыходзька адказала Ахлабысціну

  • 6.05.2014, 12:45

Вядомая спявачка абураная антыўкраінскімі выказваннямі расейскага акцёра.

Як перадае ТСН, апошняй кропляй стала паведамленне Івана Ахлабысціна ў яго блогу ў сацсетцы - "Спадзяюся прачнуцца і даведацца, што войскі РФ падыходзяць да Адэсы".

На такія словы Прыходзька эмацыйна адрэагавала.

"Ён мяне ўжо дастаў! Як магчыма, каб такія былі слугамі Бога? Ён жа адкрыта жадае зла", - напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы.

І дадала, што Ахлабысціна са свайго жыцця яна выкрасліла як чалавека і як акцёра. А пісаць такую гадасць, па яе словах, подла.

Апошнія навіны