BE RU EN

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці ўзначаліць Церабаў

  • 6.05.2014, 12:36

Лукашэнка прызначыў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гомельскай вобласці палкоўніка Сяргея Церабава.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у яго прэс-службе. Там растлумачылі, што адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў у аўторак.

Як раней паведамлялася, у пачатку красавіка кіраўнік сваім указам вызваліў ад пасады начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці палкоўніка Івана Ляскоўскага за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.

Апошнія навіны