BE RU EN

Валютныя таргі: еўра - 13 900 рублёў

  • 6.05.2014, 12:19

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра прадказальна спыніўся ў кроку ад псіхалагічнай адзнакі ў 10 000 беларускіх рублёў. Калі ўсё пойдзе па плане, то пяцізнакавай адзнакі ён дасягне заўтра. Еўра ўстанавіў новы рэкорд, дабраўшыся да новай для сябе круглай лічбы, піша onliner.by.

Еўрапейская валюта зноў падаражэла на 40 рублёў і абнавіла рэкорд кошту - 13 900 беларускіх рублёў. Расейскі рубель падаражэў не так моцна - 280 беларускіх.

Нагадаем, у панядзелак курс даляра вырас на 10 рублёў, абнавіўшы рэкорднае значэнне - 9990 беларускіх рублёў. Еўрапейская валюта таксама дарасла да гістарычнага максімуму, падаражэла на 40 рублёў - да 13 860. Курс расейскага рубля вырас да 279 беларускіх.

Апошнія навіны