BE RU EN

Аўтамайдан пад Радай патрабуе «не зліваць» Украіну

  • 6.05.2014, 12:12

Пад сценамі ўкраінскага парламента праходзіць мітынг.

Яго ўдзельнікі патрабуюць эфектыўнай антытэрарыстычнай аперацыі. Актывісты Аўтамайдана каля 10:00 пачалі мітынг пад сценамі Вярхоўнай Рады, піша «Корреспондент».

«Людзі патрабуюць ад в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава няўхільнага выканання сваіх абавязкаў па абароне нацыянальных інтарэсаў і цэласнасці краіны. Патрабаванні досыць канкрэтныя - не спыняць АТА на паўднёвым усходзе і не «зліваць» Украіну па частках», - паведаміў журналіст Сяргей Андрушко.

Нагодай для мітынгу стала закрытае пасяджэнне дэпутатаў ВР з прадстаўнікамі сілавых структур, якое пачалося ў аўторак, 6 траўня.

Актывіст Віталь Уманец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў, што мітынгоўцы выйшлі з патрабаваннем да ўкраінскай ўлады не спыняць АТА ва ўсходніх абласцях. «Таксама мы не згодныя, што тэрарыстаў-сепаратыстаў нельга пераадолець сілай... У нас дастаткова сіл і рэсурсаў, каб даціснуць сепаратыстаў і выратаваць украінскі Данбас!» - адзначыў актывіст.

Апошнія навіны