BE RU EN

Тэрарысты катавалі адстаўнога брэсцкага міліцыянта

  • 6.05.2014, 11:38

Брэстчанін Мiкалай Якубовіч вызвалены з палону тэрарыстаў у Данецку.

Дарадца сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Мiкалай Якубовіч, выкрадзены тэрарыстамі 1 траўня ў Данецку, вызвалены з палону.

Пра гэта паведаміў журналіст Юрый Бутусаў, перадае Цензор.НЕТ.

Па словах Бутусава, Якубовіч падвяргаўся катаванням і вельмі моцна збіты. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве.

Нагадаем, 1 траўня ў Данецку баевікі затрымалі і вывезлі ў невядомым кірунку кіраўніка Самаабароны вобласці Мiкалая Якубовіча. У затрыманні бралі ўдзел каля 12 чалавек, узброеных пісталетамі расейскай вытворчасці. Пасля кіраўнік быў вывезены ў невядомым кірунку на мікрааўтобусе «Фольксваген».

Мiкалай Якубовіч - саракагадовы адстаўны міліцыянт, які пераехаў у Данецк з Брэста. Падчас супрацьстаяння на Майдане ён знаходзіўся ў Кіеве і камандаваў 28-ай сотняй Самаабароны. Зараз беларус вярнуўся ў Данецк, дзе бярэ ўдзел у праўкраінскіх акцыях, ён таксама з'яўляецца адным з дарадцаў сакратара Савета бяспекі Украіны Андрэя Парубія.

Апошнія навіны