BE RU EN

Камуністаў выгналі з закрытага пасяджэння Рады

  • 6.05.2014, 11:34

Фракцыю КПУ выдалілі з залы закрытага пасяджэння Вярхоўнай Рады.

Дэпутат ад фракцыі "Батькивщина" Аляксандр Брыгінец паведаміў пра выдаленне з залы пасяджэнняў парламента фракцыі КПУ, перадае УНІАН.

"Згодна з рэгламентам фракцыю кампартыі выдалілі з залы. Прычынай сталі сепаратысцкія заявы Сіманенкі", - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Нагадаем, сёння Вярхоўная Рада працуе ў закрытым рэжыме.

Апошнія навіны