BE RU EN

Рада пачала закрытае пасяджэнне

  • 6.05.2014, 10:31

Дэпутаты заслухаюць даклады сілавікоў.

Закрытае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны пачалося. Як перадае карэспандэнт УНІАН, на пасяджэнні будзе разглядацца пытанне «Аб заслухоўванні інфармацыі службовых асоб у сувязі з правядзеннем антытэрарыстычнай аперацыі на Усходзе Украіны і дэстабілізацыяй сітуацыі на Поўдні Украіны».

Таксама мяркуецца разгляд пытанняў адносна правядзення ўсеўкраінскага кансультатыўнага апытання 25 траўня 2014 года і па фінансаванні гэтага апытання.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзяць пытанні адносна ўдасканалення абаронна-мабілізацыйных пытанняў падчас правядзення мабілізацыі.

Таксама сёння парламент плануе разгледзець законапраект аб унясенні змяненняў у арт. 6 Закона Украіны «Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны».

Не выключана, што пытанні, якія тычацца заслухоўвання інфармацыі адносна сітуацыі на Усходзе і Поўдні Украіны, будуць разглядацца ў адкрытым рэжыме.

Апошнія навіны