BE RU EN

У Венесуэле застрэлілі ахоўніка Мадура

  • 6.05.2014, 10:23

Асабісты целаахоўнік прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура быў застрэлены невядомымі за рулём свайго аўтамабіля.

Пра гэта паведамляе Latin Times.

29-гадовы лейтэнант уваходзіў у склад падраздзялення, якое забяспечвае бяспеку Мадура. Ён знаходзіўся за рулём свайго аўтамабіля, калі па ім быў адкрыты агонь з іншай машыны. Пацярпелага паспелі давезці да шпіталя, аднак ён памёр, піша Газета.Ру.

Адзначаецца, што мэтай злачынцаў магло стаць жаданне завалодаць аўтамабілем ахвяры. У машыне ён знаходзіўся разам з жонкай, якая ў выніку абстрэлу не пацярпела і адвезла параненага ў бальніцу.

Апошнія навіны