BE RU EN

Дыверсанты прарываюцца ў Харкаў

  • 6.05.2014, 10:21

Тэрарысты групамі па 15-20 чалавек пранікаюць у горад і плануюць правакацыі.

Пра гэта паведамляе акаўнт харкаўскага Еўрамайдана ў «Фэйсбуку».

«Паступіла правераная інфармацыя, што пачынаючы з сённяшняга дня ў горад будуць спрабаваць пранікаць (і ўжо пранікаюць) дыверсійна настроеныя групы сепаратыстаў па 15-20 чалавек. Яны будуць размяшчацца ў завадскіх раёнах і раёне аэрапорта. Зброя ўжо трапіла ў Харкаў. З 8 па 11 траўня ім пастаўленая задача ўчыніць хаос, падобны таму, які цяпер робіцца ў Данбасе. У горадзе ўжо працуе некалькі іх каардынатараў, начальнікі вышэй патрабуюць ад каардынатараў забяспечыць (уявіце, так і сказана!) каля 100 трупаў і дэстабілізацыю рэгіёну.

СБУ і МУС папярэджаныя, але мы ведаем, што не заўсёды яны спрацоўваюць і часам ім патрэбныя лішнія вочы і калі нешта заўважыце падазронае неабходна паведамляць у міліцыю (якая ў апошні час прайшла кадравыя змяненні і, будзем спадзявацца, працуе лепш, чым раней).

Папярэджаны, значыць узброены! Беражыце сябе! Паспрабуем разам спыніць спаўзанне краіны ў змрок вайны», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны.

Апошнія навіны