BE RU EN

«Рэгіяналы» хочуць зняць Авакава і Налівайчанку

  • 6.05.2014, 10:17

Партыя рэгіёнаў на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады будзе патрабаваць адстаўкі кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

Пра гэта заявіў кандыдат у прэзідэнты Міхаіл Добкін у эфіры праграмы "События" на канале "Украина" у панядзелак, 5 траўня.

"Я думаю, што заўтра (6 траўня), на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады, Партыя рэгіёнаў будзе агучваць прапанову па адстаўцы в.а. генеральнага пракурора, в.а. міністра ўнутраных спраў і в.а. кіраўніка СБУ", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, сёння "ўкраінскі народ сам павінен вырашыць, у якіх умовах ён здольны ажыццявіць адкрытыя, сумленныя, дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў краіне".

Арсэн Авакаў узначальвае Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, а Валянцін Налівайчанка - СБУ. Менавіта гэтыя ведамствы адказныя за правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны