BE RU EN

«Амапаўцы» абакралі маскоўскі аэрапорт на $3 мільёна

  • 6.05.2014, 10:15

Рабаўнікі забралі з тэрмінала Е аэрапорта «Шарамеццева» больш $3 мільёнаў.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

Па словах суразмоўцы агенцтва, невядомыя ў форме супрацоўнікаў АМАП выкралі $3,3 млн, якія перадаў інкасатарам грамадзянін, які прыляцеў з Дубая.

У мінулы панядзелак крыніца ў праваахоўных органах паведаміла, што сямёра невядомых у форме супрацоўнікаў атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння выкралі буйную суму грошай з тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева».

Падазраваныя схаваліся на аўтамабілі Chevrolet, адзначыў суразмоўца агенцтва. У прэс-службе ўпраўлення на транспарце МУС па ЦФА пацвердзілі факт крадзяжу грошай.

Апошнія навіны