BE RU EN

Спецслужбы РФ тэрарызуюць крымскіх татараў

  • 5.05.2014, 19:01

Расейскія спецслужбы чыняць ціск на крымскіх татараў.

Пра такія факты кажа былы лідэр Меджліса Мустафа Джамілеў, паведамляе 5 канал.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата, ягоным суайчыннікам у Крыме пагражаюць вялікімі штрафамі і нават крымінальнымі справамі. Пераследуюць і бізнэсоўцаў. Ім пагражаюць закрыццём уласнай справы, калі тыя не пагодзяцца супрацоўнічаць з мясцовымі ўладамі.

Нагадаем, 3 траўня Мустафу Джамілева не пусцілі ў Крым, афіцыйна заявіўшы аб забароне на ўезд на паўвыспу на бліжэйшыя пяць гадоў. Тысячы крымскіх татараў у адказ на гэта прыйшлі да кантрольна-прапускнога пункта пад Армянскам, каб заблакаваць трасу, якая вядзе да паўвыспы. Тысячы чалавек 4 гадзіны трымалі ў буфернай зоне перад тым, як прапусціць назад дадому. Сам Джамілеў вярнуўся на кантынэнтальную Украіну, каб не дапусціць праліцця крыві.

Апошнія навіны