BE RU EN

Крамы прымусяць павялічыць асартымент беларускіх тавараў

  • 5.05.2014, 18:30

Мінгандлю збіраецца расшырыць пералік айчынных тавараў, якія абавязаныя быць у малых пунктах раздробнага гандлю краіны.

Такі спіс будзе складзены для кожнага прадпрымальніка, паведамляе БелТА.

Гэтыя змены замацаваныя законам «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь», які ўваходзіць у дзеянне 22 ліпеня 2014 года.

«Гаворка ідзе пра крамы, павільёны, шапікі ды іншыя аб'екты, размешчаныя ў тым ліку на рынках і ў гандлёвых цэнтрах», - паведаміла прадстаўніца Мінгандлю РБ Віялета Бразоўская.

Яна патлумачыла, што новыя правілы не закрануць суб'екты гаспадарання на рынках краіны, а таксама фірмовыя крамы і латковы гандаль.

Акрамя таго, новы асартыментны пералік будзе распрацоўвацца і зацвярджацца прадаўцом у выпадках змены выгляду і (або) тыпу гандлёвага аб'екта, змены асартыменту тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў пералік, санітарна-тэхнічнага стану аб'екта гандлю.

Апошнія навіны