Заўтра ў Варшаве пройдзе канферэнцыя «Не гуляй з дыктатарам»
- 5.05.2014, 17:55
Мерапрыемства пачнецца ў 10:30 у Беларускім доме ў Варшаве.
Адным з арганізатараў канферэнцыі выступіў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.
У дыскусіі возьме ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, а таксама Рабочай групы па інвестыцыях Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава. Весці сустрэчу будзе журналістка, аўтар праграмы Studio Wschód Марыя Пшэломец, паведамляе сайт migalski.eu (пераклад - charter97.org).
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі з 2012 года праводзіць мерапрыемствы з мэтай пераносу ЧС па хакеі з Беларусі ў іншую краіну і неаднаразова заклікаў да гэтага старшыню Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля.