BE RU EN

«Салдацкая маці з Кіева» стала «ўцякачкай з Адэсы» (Відэа)

  • 5.05.2014, 17:01

Раней «кіяўлянка», «харкаўчанка» і «данчанка» зараз выступіла ў ролі «адэсіткі».

На мітынгу каля амбасады Украіны ў Маскве 4 траўня прысутнічала жанчына, якая ў свой час у Кіеве прадстаўлялася «салдацкай маці», а потым была «жыхаркай» Харкава, Данецка, а зараз яна - «адэсітка», піша «Корреспондент».

У Маскве журналісту яна прадставілася Ціпко Марыяй Уладзіміраўнай і «грамадзянкай Адэсы». Патлумачыла, што пад амбасаду просіць дапамогі, «каб забралі адэсітаў, якія ўцякалі, з мяжы. Каб дапамаглі транспартам забраць іх сюды». Таксама жанчына распавяла, што цяпер, маўляў, вымушаная жыць у Расеі, «таму што хунта абвясціла вайну маім дзецям».

Апошнія навіны