BE RU EN

Дэсантнікі з ЗША, Канады і Польшчы праводзяць вучэнні пад Вроцлавам

  • 5.05.2014, 16:23

На палігоне ў горадзе Жагань праходзяць пяцідзённыя сумесныя вучэнні дэсанту краін НАТА.

Польскія, амерыканскія і канадскія дэсантнікі пачалі пяцідзённы цыкл сумесных вучэнняў. Яны будуць праходзіць на палігоне ў польскім горадзе Жагань і ў так званай Блендаўскай пустыні, піша ваенны партал Defence24.pl (пераклад - charter97.org).

У саюзніцкіх вучэннях, якія праходзяць з 5 па 9 траўня, удзельнічаюць салдаты амерыканскай 173 паветрана-дэсантнай брыгады, канадскага 3 батальёна лёгкай пяхоты прынцэсы Патрыцыі і польскай 6-й паветрана-дэсантнай брыгады.

На панядзелак запланаваныя скачкі з амерыканскага самалёта C-17 Globemaster, а таксама скід ваеннага «Хамера» на спецыяльнай платформе.

Пасля прызямлення ў Блендаўскай пустыні падраздзяленні Польшчы, ЗША і Канады перамесцяцца ў навучальны палявы цэнтр сухапутных войскаў у Жагані. Там пройдуць сумесныя стральбы з розных тыпаў зброі і тактычныя заняткі.

Нагадаем, першыя групы амерыканскага вайсковага кантынгенту, які бярэ ўдзел у вучэннях у краінах Усходняй Еўропы, прыбылі ў Польшчу і Літву ў канцы красавіка. Вучэнні НАТА ў Польшчы і краінах Балтыі праводзяцца на фоне рэзкага абвастрэння стасункаў паміж Захадам і Расеяй з-за крызісу ва Украіне.

Апошнія навіны