BE RU EN

П'яны жыхар Віцебска катаўся па Смаленску на сагнаным аўто

  • 5.05.2014, 16:08

23-гадовы жыхар Віцебска затрыманы супрацоўнікамі ДІБДР у Смаленску.

30 красавіка ў Смаленску супрацоўнікамі ДЗІБДР быў затрыманы 23-гадовы жыхар Віцебска, які прыцягнуў увагу інспектараў дзіўнай манерай кіравання - то спыняўся, то зрываўся з месца, пятляў па ўсёй праезнай частцы.

Спынены паліцыянтамі кіроўца не толькі быў ладна п'яны, але і не меў з сабой ні пасведчання кіроўцы, ні якіх-небудзь дакументаў на аўтамабіль. Мужчыну затрымалі і даставілі ў аддзел паліцыі №3 УМВД Расеі па горадзе Смаленску.

У ходзе далейшага разбору высветлілася, што віцяблянін скраў машыну ў 26-гадовага смаляніна, які на той момант нават і не падазраваў аб знікненні свайго транспартнага сродку, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

У цяперашні час беларус адміністрацыйна затрыманы, па факце паліцыянты праводзяць праверкі, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба УМВД па Смаленскай вобласці.

Апошнія навіны