Баевікі пакінулі захоплены райаддзел МУС пад Луганскам
- 5.05.2014, 16:04
Узброеныя баевікі пакінулі Славянасербскі райаддзел міліцыі на Луганшчыне.
Пра гэта паведамляе прэс-служба галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Луганскай вобласці.
Перамовы паміж прадстаўнікамі так званай «Паўднёва-усходняй арміі» і начальнікам райаддзела скончыліся. З адмінбудынка выйшлі ўсе староннія асобы.
«Работнікі райаддзела працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме з табельнай зброяй і выконваць асноўныя функцыі па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю», - адзначаецца ў паведамленні.
Начальнік райаддзела звярнуўся па медыцынскую дапамогу (выцятая рана галавы), дадалі ў ГУ МУС.
Нагадаем, сёння апоўдні ўзброеныя баевікі так званай «Паўднёва-усходняй арміі» напалі на Славянасербскі райаддзел міліцыі.