BE RU EN

Пагоня каля літоўскай мяжы скончылася ДТЗ

  • 5.05.2014, 15:35

Учора днём у Воранаўскім раёне кіроўца Ford не падпарадкаваўся законным патрабаванням памежнага нарада аб спыненні, праехаўшы яшчэ каля 250 метраў.

Калі ж памежнік наблізіўся да машыны для праверкі дакументаў на права перамяшчэння і знаходжання ў памежнай зоне, кіроўца паспрабаваў уцячы. Неўзабаве аўто знайшлі пабітым, піша onliner.by.

«Інфармацыю перадалі ў Воранаўскае РАУС, - паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта. - Праз гадзіну аўтамабіль парушальніка выявілі супрацоўнікі ДАІ. Пагоня для кіроўцы скончылася аварыяй - ён урэзаўся ў дрэва. На месцы ДТЗ знаходзіўся пасажыр - грамадзянін Беларусі ў стане алкагольнага ап'янення. Ён атрымаў траўмы. Кіроўца жа з месца аварыі ўцёк, аднак неўзабаве і яго таксама затрымалі».

Супрацоўнікамі міліцыі па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва.

Апошнія навіны