BE RU EN

«Альфа» ліквідавала снайперскую кропку на тэлевежы ў Канстанцінаўцы

  • 5.05.2014, 13:45

Байцы "Альфы" ў выніку спецаперацыі абясшкодзілі агнявую снайперскую кропку баевікоў у Канстанцінаўцы.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар СБУ Марына Астапенка, перадае УНН.

"У выніку спецаперацыі ліквідавалі агнявую снайперскую кропку, якая была размешчаная на тэлевежы ў Канстанцінаўцы. У ходзе аперацыі завязаўся бой, байцам спецпадраздзялення "А" супрацьстаяла ўдвая большая колькасць баявікоў. Аднак "Альфа" выканала задачу ў поўным аб'ёме - агнявая кропка суперніка ліквідаваная. У выніку бою двое байцоў "Альфы" атрымалі раненні", - сказала Астапенка.

Нагадаем, у Данецку супрацоўнікі СБУ затрымалі лідара мясцовай экстрэмісцкай групоўкі, які спрабаваў наладзіць пастаўкі зброі.

Апошнія навіны