BE RU EN

Відавочцы: Каля Славянска выбухнула запраўка

  • 5.05.2014, 13:35

Карыстальнікі сацсетак адзначаюць, што выбух прагрымеў на АЗС, якая размешчаная побач з прадпрыемствам Хімпрам.

Падчас антытэрарыстычнай аперацый у вёсцы Сямёнаўка каля Славянска прагрымеў магутны выбух, адпаведнае відэа апублікавана ў сацсетцы ў панядзелак, 5 траўня, піша korrespondent.net.

Паводле інфармацыі карыстальнікаў сацсеткі, выбух прагрымеў менавіта на АЗС, якая размешчаная побач з прадпрыемствам Хімпрам.

Нагадаем, сёння на ўскраіне Славянска пачаўся бой паміж украінскімі вайскоўцамі і дыверсантамі.

Апошнія навіны