BE RU EN

Спынены рух транспарту на поўначы Данецкай вобласці

  • 5.05.2014, 13:33

У сувязі з правядзеннем антытэрарыстычнай аперацыі, прыпыненыя аўтобусныя зносіны з шэрагам гарадоў рэгіёну.

Так, па дадзеных дэпартамента развіцця базавых галін прамысловасці аблдзяржадміністрацыі, аўтобусныя пасажырскія перавозкі сёння не ажыццяўляюцца ў Канстанцінаўку, Дружкоўку, Краматорск, Славянск і Святагорск, піша мясцовы сайт «Остров».

- Па астатніх напрамках аўтобусы працуюць у звычайным рэжыме, - паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента Аляксандр Рышчанка.

Разам з тым ён адзначыў, што пасажырапаток на маршрутах вобласці істотна скараціўся.

Паводле інфармацыі дэпартамента, аднаўленне зносінаў з гарадамі паўночнай часткі вобласці стане магчымым па заканчэнні антытэрарыстычнай аперацыі. Зараз жа на трасах дадзенага напрамку ўсталяваныя блокпосты, якія абмяжоўваюць рух.

Апошнія навіны