BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца мокры снег

  • 5.05.2014, 13:24

У бліжэйшыя суткі, 6 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу ў асобных раёнах, днём па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы невялікі мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду, днём з парывамі да 14 метраў за секунду.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі ад 0 да 5 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1-3 градуса. У дзённыя гадзіны чакаецца ад плюс 7 па паўночным усходзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны