BE RU EN

Баевікі напалі на аддзяленне міліцыі пад Луганскам

  • 5.05.2014, 12:51

Узброеныя баевікі напалі на Славянасербскі райаддзел міліцыі.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні МУС Луганскай вобласці.

"Начальніка райаддзела палкоўніка міліцыі Генадзя Віктаравіча Бахцізіна, які выйшаў да іх на перамовы, звалілі з ног і збілі", - гаворыцца ў паведамленні.

Пазней стала вядома, што людзі са зброяй стаяць каля райаддзела, людзі без зброі зайшлі разам з начальнікам райаддзела ў яго кабінет і вядуць перамовы, каб не дапусціць штурму будынка, стральбы, кровапраліцця і ахвяраў.

У паўднёва-усходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі у якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГВУ.

7 красавіка ў Луганску сепаратысты здолелі ўзяць пад свой кантроль будынак рэгіянальнага ўпраўлення СБУ. У гэты ж дзень быў захоплены філіял Нацыянальнага банка Украіны.

У ноч на 11 красавіка каля сотні ўзброеных баевікоў заблакавалі вайсковую частку ўнутраных войскаў МУС Украіны ў Луганску.

Апошнія навіны