BE RU EN

Фотафакт: пустыя пляжы Крыма ў чаканні абяцаных турыстаў

  • 5.05.2014, 12:18

Крымскія курорты так і не дачакаліся абяцаных Масквой «мільёнаў адпачывальнікаў з Расеі».

Фотаздымкі пустых пляжаў красамоўна сведчаць пра гэта. Адзін з іх, зроблены на пляжы ў Кактэбелі, даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач.

Нагадаем, акупацыя Крыма расейскімі ўладамі сур'ёзна ўдарыла па мясцоваму турбізнесу. Беларусы адмаўляюцца ад сваіх пуцёвак на паўвостраў або мяняюць іх на Прыбалтыку і Балгарыю. І, як адзначаюць многія тураператары, у гэтым сезоне сітуацыя ўжо наўрад ці палепшыцца. Акупацыйныя ўлады неаднаразова сцвярджалі, што запоўняць курорты Крыма бюджэтнікамі з Расеі, аднак гэта абяцанне пакуль не выканана.

Апошнія навіны